Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заступнікаў не маеш ты багатых,
Што на цябе манахі точаць зубы
За друкаванне кніг, што ім не да спадобы.
Георгій.
А ці вядома
Табе, суддзя, што згодна ўсіх законаў
Мяне не маеш права ты судзіць?
Што палачанін я і доктар.
Суддзя.
Знаю.
Георгій.
Тады, ці знаеш ты, што палачане
Купца любога з немцаў закуюць
І зробяць з ім ўсё тое, да чаго
Мяне твой суд няправільны прысудзіць?
Суддзя.
І гэта мне вядома.
Георгій.
Ну і што?
Суддзя.
Таму й хачу я скончыць палюбоўна:
Што мне дасі, каб выпусціў цябе я?
Георгій.
Не больш таго, што сам я атрымаю
З цябе судом за страту ў гандлі
За час, які я тут прамарнаваў.
Суддзя.
Ого! А што, калі паклічу я
Манаха-базыльянца з Прагі
І давядзе той мніх, што чарнакніжнік ты?
Георгій.
Ты кажаш, што друкарню апісалі?
Калі ў тым спіску будзе адна кніга,
Якой няма у папы ў Вацікане,
Апроч святых славянскіх, — на касцёр
Пайду спакойна я.

(Уваходзіць начальнік турмы).

Начальнік.
Ад біскупа ганцы й сюды дапялі,
Пабачыўшы, што дома вас няма.
Суддзя.
Прасі.

(Уваходзіць Раман і Товій).

Георгій.
Рамане! Товій!
Раман.
Здароў будзь, доктар сын Скарыніч!
Здароў будзь, пан суддзя! Прымі загад

Ад біскупа, які сюды паслаў нас.