Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вартавы.
А што ён кажа?
Георгій. Вось тое, што і ты. За гэта,
Калі-б пачуў цябе суддзя ці сам епіскап,
Ты заўтра-б з ёй загінуў на кастры.
Вартавы.
За што? За тое, што сказаў
Хрыстовы словы толькі?
Георгій.
Вось за гэта.
Вартавы.
Дык як-жа гэта так? Выходзіць…
Георгій.
Выходзіць, што калі чакаеш царства
Распятага за нас, калі сваю душу
Не хочаш у смалу пякельную укінуць,
Не памагай таму, хто божым словам
Хавае д’ябла справы, крыжам прыкрывае
Вампіра сэрца — ўсіх грахоў гняздо.
Будзь дапаможнікам не д’яблу, а Хрысту,
Не на касцёр нявінных, а на волю
Вядзі і тым ратуй сваю душу.
Вартавы.
Даўно пра гэта сам я думаў, доктар.

(Перапыняючы іх далейшую размову, уваходзіць суддзя і начальнік турмы).

Суддзя.
Клянуся я святым Францыскам, турбаваць
Не стаў сябе-б я па такой віхуры,
Каб не загад епіскага прывезці
Яму да рання ведзьму. Звездачот
Якісьці гараскоп яму саставіў,
Што будзе жыць яшчэ ён сто гадоў,
Калі яе ён спаліць заўтра ўранку.
Мніх ад яго прыехаў…
Адчапіць яе.

(Старую вызваляюць ад ланцуга, прыкутага да сцяны. Выпадковае супадзенне: якраз у гэты час самы моцны удар перуна. Начальнік турмы спалохана спрабуе выштурхнуць старую).

Начальнік турмы.
Хутчэй, хутчэй яе адсюль, іначай
Праваліцца турма у пекла, пан суддзя!

(Да вартавога).

Ты едзеш з ёй.
Вартавы.
Я старшым не паеду.
Начальнік турмы.

Паедзе мніх з табой,