Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці залаты ты крыж цалуеш, ці драўляны
Бо сам ён быў на смерць раскрыжаваны
На дрэве, на звычайным, еў
Драўлянай лыжкаю ў час тайнае вячэры,
Прыгоршчамі ваду з Ердані піў.
Скарына (падказвае).
Рабоў не меў…
Вартаўнік.
Не меў.
Георгій (падказвае).
Багацця не збіраў…
Вартаўнік.
Наадварот, казаў раздаць багацце,
І ў поце есці хлеб…
Георгій (падказвае).
…як есць яго епіскап?
Старая.
Наш пот крывавы есць — сто бочак збожжа.
Па два валы штогод бярэ, авечак,
Гусей, курэй — без ліку, і для блуду
Дачок астатніх…
Георгій.
Ты скажы, стары,
Каб сам ты богам быў, каго-б
Ты на касцёр адправіў:
Ці біскупа, ці гэтую старую?
Вартаўнік.
Бог сам рассудзіць.
Мяне не ўводзь у грэх.
Георгій.
Чакай!
Ці знаеш ты, што папа Юлій
Мячом сваё зямное царства шырыў,
З мячом-жа і памёр. Апостал Пётра
У рай хацеў не дапусціць такога,
Ён на апостала з мячом
Накінуўся: «Давай дарогу!»
Ці знаеш ты, што папа Леў дзесяты,
Багацце мае больш за караля любога,
Але адкрыў дамы распусты ў Рыме,
І тысячы сямей штодня знішчае
Гнілая хворасць, сеяная імі?
Наўрад, ці быў-бы ты католікам, каб ведаў
Ты гэта усё…
Вартаўнік.
А дзе-б я дзеўся?
Георгій.

Ты-б к Мюнцару пайшоў.