Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/171

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Суддзю самому пра цябе казаў,
Што ты і чарнакніжнік і забойца.
Георгій.
А ты заўсёды мніху верыш?
Вартавы.
Чорт ім верыць.
Скажы аднак мне, доктаp, —
Вось людзі баюць: надыходзіць царства
Распятага за нас на тысячу гадоў,
Што замкі будуць знішчаны, не будзе
Ні бедных, ні багатых… Праўда гэта?
Георгій.
Калі захочуць людзі — будзе праўдай,
Калі не стане чалавек рабіць таго другому,
Што сам сабе не хоча. Ты-б хацеў
На месцы быць вось гэтае жанчыны?
Вартавы.
Бог барані мяне, бо гэта-ж ведзьма.
Георгій.
Ці можа ведзьма крыж святы насіць?
Вартавы.
Каб вочы нам адвесці, — можа.
Казаў мне мніх, што гэта і не крыж,
А косткі кажана… Мы іх не бачым,
Бо вочы нам адведзены.
Георгій.
Па чым тады ты розніцу пазнаеш
Паміж манашкаю і ведзьмай?
Вартавы.
Ні па чым. Вось наша абаціса
З сваім каханкам збегла, кляштар
Пакінула. Ну чым яна не ведзьма?
Георгій.
Магчыма й так, але чаму тады
Не спаліць біскуп кляштар?..
Вартавы.
А я б іх і спаліў: распусту толькі плодзяць.
Служыў я нейк ля кляштара. У ім
Манахаў рыжых шмат было і ў вачавідкі
Насельніцтва вакол іх парыжэла.
Я-б загадаў — жаніць іх па закону,
Чым дазваляць людзей у грэх уводзіць.
Георгій.
Ты-б можа загадаў не траціць грошы
Здабытыя слязой і мазалём
На пышную касцёльную раскошу?
Вартўнік.
Ды й загадаў-бы: богу усёадно