Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІІІ

ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:

Георгій Скарына.
Маргарыта.
Арына, яе былая мамка.
Товій.
Айцец Сіман.
Скамарох.
Якуб Бабіч.
Ёган фон-Шпілер.
Раман — пляменнік Георгія.
Пётр Мсціславец, — хлопец, вучань Скарыны.
Прося — яго каханая дзяўчына.
Старая — жанчына ў турме.
Начальнік турмы.
Суддзя.
Вартавы.
Ян — біскуп Віленскі.
Марцін Субачовіч — зяць Дароты.
Мікола Чупрын — яе пляменнік.
Манах.
Госці Скарыны і дзве «цені» у садзе.

КАРЦІНА ПЕРШАЯ

Поўкруглая камера у вежы турмы невялікага правінцыяльнага гарадка Нямеччыны. У вокнах камеры змрок, які раз-по-разу разрываецца далёкай бліскавіцай, і тады даносіцца прыглушаны адлегласцю гром. Па грымотах можна здагадацца, што навальніца павольна, але няўхільна пасоўваецца на гарадок. У святле бліскавіцы вырысоўваецца ўбогая абстаноўка камеры: стол, дзве табуреткі, салома на падлозе, каталіцкае раскрыжаванне у прасценку паміж вокнамі з невялікай лампадай. Над раскрыжаваннем убітае ў сцяну масіўнае колца, да якога прыкута ланцугом старая, сівая, у брудным атрэп’і жанчына. Яна, скурчыўшыся, ляжыць на саломе і уздрыгвае і хрысціцца пры ўзбліску маланкі. Пасярод камеры на табурэце сядзіць Георгій Скарына. Ён думае і сам сабе выказвае паволі, паціху свае думы.

Георгій.
Раджаецца святло ў імгле вільготных хмар,
Свет азараючы на момант, і знікае…