Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прышло само, як полымя пажару,
Душу маю і сэрца ахапіла,
І гора стала радасцю маёй.

(Уваходзяць Андржэяка і Штольц).

Андржэяка.
A, Товій, добры дзень! Дзе доктар?
Товій.
А што?
Штольц.
Вось позва ў суд, і на друкарню арышт.
Товій.
Дай паглядзець.

(Бярэ і, не гледзячы, рве на шматкі).

Францышак выехаў.
А арышт я здымаю, вось гэтым. Бачыў?

(Ён паказвае прывезеныя грошы. Уваходзіць айцец Сіман).

А. Сіман.
Там… Марта мёртвая… ляжыць……
Андржэяка (разгублена).
Чаму? як так?
А. Сіман (гледзячы на Товія).
І боль, і мука,
І слодыч тайнага і безнадзейнага кахання…
Андржэяка.
Хто?
А. Сіман.
Ёган.
Штольц.
Не, Ёган выехаў у Вільню.
Андржэяка.
Я… даганю яго… і вырву сэрца
З грудзей яго ваўчыных…

(Ён хутка знікае. Заслона паволі апускаецца, хаваючы засмучаныя постаці а. Сімана і Товія).

Заслона.