Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нам загадаў: употай ад усіх
Шрыфты і кнігі у Вільню перавезці.
Товій.
Ну што-ж, у Вільню дык у Вільню,
Хаця там мне даволі крута будзе…
А. Сіман.
А што у Вільні?
Товій.
Нічога… Там усё гатова,
Дароты дом чакае нас. Чакаюць
І псы на ланцугах. І першы з іх Адвернік.
А. Сіман.
Як Маргарыта?
Товій.
Ты бачыў, ойча, кветку ў дзень асенні,
Калі вакол усё пабіў зазімак,
Яна-ж адна, праз нейкі цуд жывая,
Да сонца цягнецца, бялюткія пялёсткі
Палошча ў променях апошніх развітальных?
Вось гэта — Маргарыта, ойча.
А. Сіман.
Яе ты бачыў.
Товій.
Толькі раз…
Мужык яе і к маці не пускае.
Яе парсуну я намаляваў…
(Ён дастае медальён, паказвае).
Навылет ночы я сядзеў за працай,
Яна-ж перада мной, як дзіўны дзіў стаяла…
У памяці, у зроку… Ойча, ойча,
Ці ведаў ты калі і боль, і муку,
І слодыч тайнага і безнадзейнага кахання?
А. Сіман.
Ты што здурэў, ці быў такім ад роду?
Маўчы! Забудзься! Як пасмеў ты
Падумаць гэта!
(Ён узрушана пахадзіў па пакою).
Ты пра Рамана чуў?
Товій.
Іван Скарыніч выехаў у Рыгу,
Каб выручыць Рамана. Немца
Замест яго у Полацку трымаюць.
А. Сіман.
Што выдумаў, бязглузды ты… каханне…
Не еў з дарогі? Стой! Паклічу Марту,

(Ён выходзіць, абурана бубнячы пад нос).

Товій.

Я выдумаў? Яно, як лёс,