Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яе хацела я пачысціць, — я схапіла
І шпагай дакалола. Певень там ляжыць.
Мікулаш Клаўдзіян.
Давайце шпагі.
Ідзем, айцы святыя, ў магістрат.
Вы, Вацлаў Сова, тут застанецеся.
Каб непарушана было нічога, покуль следчы
Не прыдзе сам сюды. Ідзем!

(Ён выводзіць усіх, апроч Скарыны і Сімана. Марта таксама памкнулася пайсці за імі, але толькі для таго, каб запыніць манаха. Вацлаў Сова пайшоў агледзець месца).

Марта.
Святы айцец, хвіліну…
(Той спыняецца).
Ёган дзе?
Манах.
Цю-цю, твой Ёган, памінай, як звалі.
Ён стрымгалоў імчыцца за мяжу
І назаўсёды.
Марта.
А ён-жа кляўся, што мяне не кіне,
Ён абяцаў звянчацца.
Манах.
Абяцаў — xa-xa!

(Марта варочаецца назад. Яна становіцца на калені перад Скарыной. Той паднімае яе).

Марта.
Даруйце мне, Францышак, што я ў думках
На гонар ваш замах зрабіла.
Георгій.
Хто навучыў цябе? Не Ёган?
Марта.
Ёган.
Георгій.
І шпага Ёгана?
Марта.
Яго, але…
Прашу я вас… не помсціце яму.
А. Сіман (хлопнуў сябе па лбе).
Стары асёл, што ты падумаў?..
Даруй і мне, Георгій, заадно.
Георгій.
За што?
А. Сіман.
За дурасць галавы маëй.

(Уваходзіць Вацлаў Сова. Марта вышла).