Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манах.
Дзе Марта?

(Марта ўваходзіць).

Марта.
Я тут, айцец святы.
Манах.
Ты знаеш гэты ключ?
Марта.
Цяпер я знаю.
Манах.
Як трапіў ён да вас?
Марта.
Яго паклала я. Знайшла уранні
І запытаць хацела чый… Ноччу я не спала,
Але нічога чуць не чула. Усё?
Манах.
Ты чула, як памосніцы скрыпелі,
Як доктар ноччу па двару хадзіў…
Марта.
Не, не чула, святы айцец, хаця не спала.
Мікулаш Конач.
На доктара паклёп узводзіць сорам.
Манах.
Апроч яго, карысці у забойстве
Гэр Шульца хто тут мае?
Прапаную, пад арыштам завесці у турму.

(Не дачакаўшыся адказу, ён вымае шпагу).

Марта.
На шпазе кроў.

(Манах збянтэжыўся, падняў шпагу. Усе бачаць крывяныя плямы).

Мікулаш Клаўдзіян.
Адкуль тут кроў?
Манах.
Не ведаю, бо шпага не мая. Нясіце
Сюды вы шпагу доктара.
Яна ў крыві таксама.

(Не марудзячы часу, прынеслі і абнажылі шпагу).

Мікулаш Клаўдзіян.
На шпазе кроў. Адкуль яна, Францышак?
Георгій.
Не ведаю, яе не вынімаў
Напэўне тры гады я.
Манах.
Я ведаю адкуль:
Сягоння пеўня рэзала я, ён

З рук вырваўся. І шпага тут была, —