Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ёган.
Ключа не знойдзе ён і покуль новы ключ
Даробіць да замка — мінецца дзень напэўне.
Марта.
Другога ён ключа не мае?
Ёган.
Здаецца, не. Ці можа й ёсць…
Калі-ж ён знойдзе…
Чакай… Якую-ж радасць даў
Я ў рукі ворагу Францышку!
Марта.
Ён знаць не будзе, для яго вакол
Свет не існуе апроч кніг. Святы ён.
Ёган.
Ён не святы, ён д’ябала слуга.
Ён грэшны. Каб нам у рукі
Не ў гэтай Чэхіі гусісцкай трапіў ён,
А у Бранденбургу — ëн-бы згінуў
Як вораг Рыма на кастры. Завабіць
Яго ў Нямеччыну сюды я ехаў
І вось… Я ведаю, што ён, —
Законазнаўца слынны, — калі знойдуць труп,
На мой на след асочных накіруе
І нас пагубіць, Марта, нават па злабе.
Марта.
Тады нам трэба з’ехаць з Прагі, Ёган.
І як мага хутчэй.
Ёган.
Ён гэта скарыстае,
Як доказ нашае віны. Хацеў
Звянчацца я у гэтую нядзелю
З табою, Марта.
Марта.
Любы мой, мой Ёган!
Мне сорамна было аб тым прасіць.
А людзі заўважаюць. Сёння
Пастух Вацлаў сказаў пра гэта брату.
Ёган.
Вось бачыш, ён — Францышак разаб’е
І гэта шчасце наша.
Марта.
Што-ж рабіць нам, Ёган?
Ёган.
Калі-б я верыць мог, што любіш ты мяне,
Што для мяне ты усё, ты усё зрабіць гатова…
Марта.

Я ўсё зраблю, усё зраблю, мой Ёган!