Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адам.
Не, не, не той.
У Вільні зяць мой, Мардахай, ён піша,
Што крэдыторы Товія сюды
Не пусцяць з Вільні, хай ім ліха!
Андржэяка.
Ну, Товій тут пакуль што і не трэба:
Для кніг наступных выразаў ён буквы,
Застаўкі і малюнкі, месяцы на два
Нам хопіць без яго. А залатыя рукі
Ён прынясе і ў час, калі патрэба будзе.
Зірні, парсуна доктара Францышка,
Якую выразаў нам Товій па малюнку
Айца Сімона.
Адам.
Прыгожа! Я такіх не бачыў.
А колькі кніга ўся каштуе ваша?
Андржэяка.
Грош літоўскі.
Адам.
Прабачце мне, я чуў, што пан Францышак
З купцоў купец… Але не веру.
Андржэяка.
Чаму?
Адам.
З купцоў купец, такую справу меўшы,
Набіў-бы залатымі скрыню,
Не ён-бы к нам, а мы-б к яму хадзілі
Штодня у пазыкі. І не грош,
А дзесяць грошаў браў-бы ён за кнігу.
Андржэяка.
А хто-б яе купляў?
Адам.
Ай-вай! Купцу якая справа,
Каму патрэбна, той-бы і купіў.
Андржэяка.
Ён так і робіць, рэб Адам. Танней пускае,
Каб кнігу мог купіць усякі,
Каму яна патрэбна.
Адам.
Прымаўка такая:
Як хоча хто, той так і вар’яцее.
Не разумею толькі, што вам за выгода?
Пазыкі аддаваць вам трэба?
Андржэяка.

Трэба.