Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дык то ж было далёка. Прыпаўзці
Не мог сюды ён: не такі удар быў!
Марта.
Загінулі мы, Ёган. Прыдуць людзі…
Ёган.
Чакай! Схаваць да вечара. А ноччу мніхі
Укінуць у раку і дамавіна скрые…
Марта.
Ужо развіднела і брат мой дома.
Ёган (азірнуўся і бачыць, што ў склепе тырчыць ключ).
Ключ у дзвярах падвала… Бачыш, бог
Стаіць на абароне нашай.
Цягні.

(Яны цягнуць мёртвае цела у склеп і закрываюцца там. Праз калітку ўваходзіць рэб Адам і пачынае гучна кашляць. На веранду выходзіць з кнігай у руках Андржэяка).

Андржэяка.
Не кашляй, друг! І так паверым — хворы.
Адам.
Не, гэта я, пан Андржэй. Добры дзень!
Андржэяка.
А, рэб Адаме! Добры дзень, калі
Яго не сапсуеш сваім з’яўленнем.
Ты к доктару? Ён спіць.
Адам.
Хай на здароўе спіць, калі душа
Не чуе, як бяда (на лес яна няхай)
У браму грукае.
Андржэяка.
Вось бачыш, я й казаў,
Што добры дзень ты сапсуеш, мой рэбе.
Якое-ж ліха веснікам сваім
Цябе абрала сёння?
Адам. Крый нас бог!
Дай бог палову мне таго, што вам я зычу.
Купец з Масквы (вай, вай, якая далеч!)
Прыехаў кнігі ў вас купіць…
Андржэяка.
То-ж добра!
Адам.
З ім з Вільні ліст прыслаў мне Мардахай…
Вы зналі Мардахая?
Андржэяка.
Знаў аднаго, якога ў Бабілоне
Павесіць думаў Гаман. Калі твой
Вяшчае нам бяду, то я шкадую,

Што ён не той.