Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няўжо яго ў святыя залічыў
Айцец наш Рымскі?
Андржэяка (смяецца).
Папа Рымскі?
Так, залічыў…
Пастух.
А я падумаў, грэшны…
Андржэяка.
Што ты падумаў?
Пастух.
Не… нічога, так.
Андржэяка.
Кажы, бо дзеці заікацца будуць.
Ты-ж заляцаешся да Марты. Не хачу
Пляменнікаў — заік. Адмоўлю зразу.
Пастух.
Я… я хацеў сказаць, чаму
За кнігамі глядзіш пільней ты, Андржэяка,
Чым за сястрой сваёй?
Андржэяка (здзіўлена ўскрыквае).
За Мартай?

(Гэты вокліч чуе Марта, якая гоніць карову па-за агарожай, — відаць рогі. Марта перапыняе адказ пастуха сваім воклічам).

Марта.
Ідзі, Вацлаў, займі карову! Часу
Няма мне!
Андржэяка.
А што за ёй глядзець, дзівак ты?
Яна сама, брат, вочы мае.
Пастух (адыходзячы).
Ды не, я так. (Марце.) Іду!

(Пастух выходзіць праз брамку у агарожы).

Андржэяка (сам сабе).
Глядзець за Мартай?
Што ён дзе пачуў?
Спытацца хіба у яе? (Збіраецца паклікаць.) Ма…
Ды не… Ён з рэўнасці, бо ведае: дарэмна
Сніць мёд, — і дуб высокі, і вулей чужы.
Пайсці, узрадаваць Францышка.

(Андржэяка забірае кнігі і ідзе праз веранду у дом. Праз нейкі час, азіраючыся, убягае Марта і зразу кідаецца на лесніцу да Ёгана, які ўжо сам спускаецца ўніз).

Марта (шэптам).
Тут чалавек забіты, Ёган.
Ёган.
Забіты, кажаш? Што за насланнë?
Учора з кляштара ішоў я п’янаваты,
Штурхнуў кагосьці ноччу плечуком

І лаянку яго спыніў ударам шаблі…