Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я еду у Прагу. Там — сябе прадам,
А кнігі буду друкаваць. Друкарню зладжу —
Тады сюды перанясу. Будзь сёння у Дароты,
Яе задушнае пісьмо у кнігі завіжуй:
Дом Маргарыце аддае, у гэтым доме
Друкарня наша будзе потым. З кожным
Між лаўнікаў пагавары, збірай па грошу
На друкаванне кніг і з Товіем ка мне
У Прагу пасылай. Не, чорныя сутаны Рыма,
Друкарня будзе тут! Асвета люду будзе!

Заслона.