Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што я, адсюль прышоўшы, напісаў
Задушны запавет і на выпадак смерці
Гвалтоўнай, двух забойцаў паказаў:
Цябе й яе, каб вам суда не збегнуць!
Георгій.
Ты розум страціў! Над табой апеку
Прызначыць буду я прасіць у караля.
Ідзі і знай, што волас не спадзе
Па нашай волі з галавы тваёй, і чэсці
Тваёй не пагражае нават слова.
Адвернік (раптам мякчэе, кідаецца цалаваць руку Георгію).
Я веру, цёзка, веру! Дзякуй!
Вер, я яе люблю, і ненавісць ідзе
З маіх пакут, з майго кахання толькі!..

(Ён хутка знікае. Георгій выцірае абмусленую пацалункам руку з такой агідай, нібыта да яе дакрануўся слімак. Уваходзіць Товій).

Товій.
Ты так расчуліў гэтага вужаку,
Што ён ледзь з ног мяне не збіў.
Бяжыць і плача і не бача сцежкі.
Чым гэта, пан Францышак?
Георгій.
Я прыпадняў заслону, за якой
Убачыў пекла ëн, што, не счакаўшы смерці.
Лёс прысудзіў яму жывому.
Товій.
Спаліў-бы я і след яго.
Я Маргарыту бачыў.
Георгій.
Зараз?
Товій.
Не, раніцой.
Георгій.
Яна была тут толькі што.
Товій.
Дык будзеш
Ты ў часе нешпара ў Дароты?
Георгій.
Не, не буду.
Мы сёння з Сіманам паедзем у Прагу.
Ты заставайся тут і пойдзеш да Дароты,
Я напішу пісьмо.

(Уваходзіць Бабіч).

Георгій.
Вось што, Бабіч:

Няма прарока у сваёй айчыне.