Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я ведаю навошта? Вось тады
Хай слова дасць рэб Товій, што падкажа
Ён доктару, дзе трэба вольны грош шукаць.
Товій.
Рэб Мардахай, слуга я доктару і толькі,
І як слуга, я маю паўнамоцтвы
Сказаць ад доктара, слаўнейшага між слаўных,
Што той, хто ў справе дапаможа нашай,
На лёс не будзе наракаць і клопат свой
Акупіць золатам стократы.

Уваходзіць бургомістр Вільні Якуб Бабіч, Багдан Онькаў і яшчэ некалькі радцаў)

Якуб Бабіч (Адверніку).
Дзень добры пану Юр’ю.
Што так рана?
Адвернік.
Дзень добры, пан Якуб і паны радцы!
Хто рана устае, таму і бог дае,
Я гэты запавет заўжды спаўняю.
Бабіч.
Нядрэнны запавет. (Да Мардахая.) Ты к нам?
Адвернік.
Не, гэта я зазваў.
Мардахай.
Дык я пайду?
Адвернік.
Ідзі.
Мардахай.
Хай будзе панству спешна ў працы.
(Мардахай выходзіць).
Бабіч (Товію).
Пан доктар хутка будзе?
Товій.
Думаю, што зараз: ён заехаў
Да біскупа, даць зелле нашча.
Багдан Онькаў.
Ты з Юр’ем быў ў Італіі?
Товій.
Так, быў.
Як цень яго, да Падуі я йшоў,
Крупіцы беручы, з дазволу пана Юр’я,
З раскошнага стала ягоных ведаў.
Багдан Онькаў.
Якою мовай там навукі выкладалі?
Товій.
Ён знае дзевяць моў і біблію чытае
На старай іудзейскай мове так, як я,
На грэцкай ён гавора, нібы грэк з Афінаў,

Ў латыні рымскіх схоляраў ён кідаў за сабой,