Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Товій.
Не, малюся!
Мардахай.
Ён моліцца, вяльможны пан Адвернік,
Бо звычай ёсць у нас маліцца богу
У пачатку добрай справы… Значыць, добра
Нам справа ручыць, дружа Товій?
Адвернік.
Згадзіўся доктар нам сваё умельства перадаць?
Товій.
На тое, каб была друкарня у Вільні,
Каб магістрат валодаў ёй супольна
З самім Францышкам, згодзен ён, але…
Ці будзе згода біскупаў абодвух
На адчыненне гэтакай друкарні?
Мардахай.
А трэба яшчэ згода?
Товій.
Яму, як доктару сямі мастацтваў вольных
І доктару у лекарскіх навуках,
На публікацыю яго высокай працы
Не трэба згоды уладароў зямных,
Але ў супольніцтва з ім пойдуць людзі,
Падлеглыя звычайнаму закону,
Таму…
Адвернік.
Не права трэба ў першую чаргу, а грошы.
Товій.
На справу добрую хто іх не дасць?
Адвернік.
Не кожны можа выняць іх са справы.
Товій.
Дазвол патрэбен у першую чаргу.
Адвернік.
Даходзіць буду я таго дазволу,
Калі мне доктар слова цвёрда дасць,
Што буду я друкарняй з ім валодаць.
Товій.
Нашто спяшацца мець гаспадара,
Калі няма яшчэ дазволу?
Мардахай.
І я кажу, вяльможны пан Адвернік,
Хай паспяшае той, каму прыспела.
Грош не шукае дзіркі для сябе,
І за сябе не ходзіць сам у сваты.
А пану доктару, ой, будзе трэба грош
На дом, начынне, на паперу,

На фарбу, шмарбу, на халеру,