Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адвернік.
Што, можа ты дасi? Мо’ ля касцёла
З працягнутай рукой iх назбіраеш?
Не забывайся, Маргарыта, што прад богам
Звянчалi нас ксяндзы на векi векаў. Амэн!
I зрэшты рэшты справа не твая!
Ідзі дамоў, глядзi дзяцей, гасподы,
I ведай, — вось прад маткаю кажу, —
Што кожны крок твой буду я сачыць,
Як не сачыў яшчэ дагэтуль.
Маргарыта.
Пойдзем, маці.
Дарота.
Чакай… хвіліну.
(Адверніку.) Ты думаеш, што лаўнікі твае —
У бога дурні, што табе кавалак гэткі
Аддадуць без бою?
Адвернік (упэўнена).
Вырву!
Бо без мяне не дасць дазволу біскуп,
Так мне казаў фон-Шпілер, мой супольнік.
Дарота.
Цяпер хадзем, дачка.
Адвернік.
А як-жа з домам, маці?
Дарота.
Падумаю, разважу, памяркую.

(Яны збіраюцца выходзiць, але уваходзіць вартаўнік).

Вартаўнік.
Дзень добры, пан Адвернік! Мардахай
Прасіў сказаць, што ён навiны мае.
Адвернік.
А гэта я к памоцніку Францышка, к iудзею,
Свайго быў падаслаў. (Вартаўнiк.) Вядзі ў камору.
Што злева ад уваходу. Стой, я сам iду!
(Цешчы.) Дык памяркуйце добра, маці.
Справа — шкелка!

(Вартаўнік прапускае яго ў дзверы i кажа).

Вартаўнік.
Ды ўжо-ж,
Дзе пан Адвернік, там барыш заўсёды…

(А калі той знiк за дзвярыма, прадоўжвае).

Як там, дзе падла, — воўчы след.

(Выходзіць услед за Адвернікам).

Маргарыта (хутка падаецца да Дароты).

Мама!