Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няўдала сватаў вось яе, аб чым
Яна й дагэтуль усё забыць не можа.
Маргарыта.
Мой бог!
Адвернік (захоплена).
Дык вось хачу
Яго я ў свой хамут упрэгчы.
Ён магістрату Вільні прапануе
Пабудаваць друкарню, словалітню,
Каб кнiгi бiць, а не пiсаць, як зараз
Манахі пішуць ад рукі. Ты разумееш?
Кнiг сотню, тысячу адбіць за год!
А кнiга кожная каштуе грошы колькі!
Маргарыта.
Прычым тут ты?
Адвернік.
Разумны чалавек прычым заўсёды.
У магістрата гэту справу я перахвачу.
Мне трэба толькі дом асобны для яго,
Бо я сабак, здаецца, з ланцугоў
Спушчу, калі у браму ён паткнецца.
Дарота.
І з прыязню такой
Табе служыць ён будзе?
Адвернік.
Ён блазан боскі і яму ўсёроўна,
Каму сваё умельства нi прадаць.
Ты адступі свой дом мне, цешча, для яго.
У долю я цябе прыму.
Дарота.
Сама-ж куды?
Адвернік.
Ка мне хаця-б. Табе заўсёды месца
I цёплы кут і хлеб знайду я.
Маргарыта.
Дзякуй!
Адвернік.
А не, — пакой у даму гасцінным,
Дзе ты жыла калісьці, твой заўжды.
Адвернік (смяецца).
А што калі сама, адна яму аддам я
Свой дом, Адвернік?
Не, мацi, — быў калісь канёк,
Ды з’ездзіўся. Ты ў справах больш не цяміш.
Дом — толькі чвэртка справы, трэба грошы.
Маргарыта.

I шмат?