Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Уваходзiць Адвернік і спыняецца здзіўлены).

Адвернік.
Вось не чакаў каго спаткаць…
Дзень добры, цешча! (Да жонкі.) Ты-ж чаго
Крадком ад мужа, блудная авечка,
Ледзь золак выскачыла ў людзі?
Дарота.
Яна са мной і па маім загаду.
Адвернік.
Ці не спазнілася ты, цешча, на загады?
Загады маці — дзеўцы да вяселля,
Пасля замужжа — муж загадчык.
Дарота.
Не на благое загадала й я.
Адвернік.
Я ведаю… Ды ў сэрцы запякло,
Што у мяне дазволу не спытала…
Чаго вы тут, калi сказаць мне можна?
Дарота.
Па справе, па сваёй.
Адвернік.
Дарэмна, маці, ад мяне ў таямніцы
Трымаеце свае вы справы:
Хто, апроч мяне, дапамагчы
Вам можа добраю парадай?
Вось і зараз… Спаткаў вас незнарок
I думаю: а што калi
Мне цешчу далучыць да добрай справы?
Дарота.
Да якой?
Адвернік.
Да залатой ракі,
Якая так праз год
Набіць гатоўкай можа сундукi
I не малыя, мацi!
Дарота.
Якая-ж гэта справа?
Адвернік.
Кнiгi!
Ты-ж ведаеш сама, як мала кніг на свеце,
Якая ў іх патрэба для ксяндзоў,
Для шляхты маладой, для дзетак.
А тут з’явіўся гэты… Скарына
Георгій, а цяпер Францышак, доктар.
Дарота.
Чакай! Той самы сын Скарыніч з Полацка, якi…
Адвернік.
Той самы, маці, што калісьці