Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вартаўнік.
Цьфу, цьфу, каб ты згарэла з магістратам разам!
Ну і заснулі, як пшаніцу збыўшы!..
А ўжо раз’яснела, бы у ксяндза на цемю,
I хутка можа сам бургомістр надыйсцi…
Гэй, гэй, Сцяпан! Прачнiся, каб ты спух,
I памажы мне лапці зняць з стала,
За ім-жа ясныя паны усёй Вiльняй правяць.

(Сцяпан нешта мармыча, дрыгае босымi нагамі, але не прасынаецца).

Не хочаш? Ну дык сам здыму.
Хоць я і вартаўнік галоўны магістрату,
Але ад працы не адвык яшчэ.

(Бярэ рукой за верхняе вушка лапця і пераносіць нагу з iм праз рэчы на стале, прыгаварваючы).

Ты, левы лапаць, лезь сюды пад стол,
Ты, правы лапаць…

(Спыняецца, узіраецца ў лапаць, пакручваючы яго з нагой разам).

Пачакай!
Вiдовiшча, яй-права, не з благiх:
Лазовы лапаць на стале сталiцы,
Разлёгся, як купец славуты!
Хай пакрасуецца яшчэ хвіліну.

(Раптам мяняе тон, крычыць голасна).

Сцяпан! Пажар! Ратуйся!
Сцяпан. (ускочыў).
Па-жар?! Дзе? Што гарыць?
Вартаўнік. (запявае).
На гары святлела, святлела:
Камарова хата гарэла, гарэла.
А згарэла дабра шмат,
З павучыння шаўковы плат,
Арэхавая чашка мёду згарэла,
Мушыная лытка мяса сатлела!..
Сцяпан. (заспакоіўся і пачаў абувацца):
Каб ты ўжо сам сатлеў, няйначай,
Во, госпад надзяліў каго удачай:
Без скамарошаства не ступіш кроку.
Так напужаў!..
Вартаўнік.
А што-ж рабіць, як не смяяцца, браце,
За смех нам ― скамарохам плацяць,
А слёз, брат, у людзей сваіх хапае,
Не натаргуеш з іх.
Сцяпан.
Як бачу,
З купцамі ты павёўшыся, і сам
Купцом быць лучыш…