Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вартаўнік.
Ды ўжо-ж!
Ля млынара патрэшся, будзеш у муцэ.
Вось так i я: каля купцоў патруся, —
Тады-сяды і мне што-што перападзе:
То зубатычына, то падзатыльнiк, то каршня
У тое месца, дзе ўсадзіў бог ногі…
Сцяпан.
Ну й чарка часам ў зубы…
Вартаўнік.
I чарка часам, хоць не надта часта.
Не так, як колісь, у часы пахода
З Міхайлам, князем Глінскім! Вось тады
I папiлi мы, браце! Як успомніш, —
Аж сліну гоніць…
Сцяпан.
Папілі, ты кажаш?
Ну й прапілі паход.
Вартаўнік.
Як прапілі?!
Ну, а Смаленск? А Северскія землі?
Хто iх з-пад ляхаў вырваў? Ды чакай,
Былі тут весткі, што каля Дняпра
Маскоўскiя пасталi ваяводы,
Што Глінскі з iмi зноў?
Сцяпан.
Не цеш дарэмна думкі, браце.
Цар вывеў войска — незлічоны свет,
Ды ваяводы царскія, як ракі,
Куды хто хоча, той туды паўзе,
Пазабываліся, як цар іх супраць шэрсці гладзіў.
I Глiнскi твой, пакуль не знаў, не ведаў
Парадкаў царскіх, быў як чалавек,
З Літвой і з Польшчай біўся ён сумленна,
Смаленск узяць нам дапамог.
Пасля-ж пабачыў, што Масква — дзяржава,
Што не баяры правяць там, а цар, —
I завiляў хвастом перад панамі.
Вартаўнік.
Адкуль ты ведаеш?
Сцяпан.
Паранены баярскі сын казаў,
Што перабегчы зноў маніўся
Сюды твой Глiнскi, к Сiгiзмунду-каралю.
Вартаўнік.
О, каб ён ногі паламаў!.. Ну й як? Злавілі?
Павесiлi?
Сцяпан.

Злавіць злавілі, толькі і цару шкада