Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўдалага сына, кажучы, што цяпер і на парог яго да сябе ня пусьціць, што праклінае сына і дзяцей яго, і ўвесь яго род да сёмага калена…

— Зладзеяў, кажа, у нашым родзе ня было. Ён мне цяпер ня сын, а я ўжо яму ня бацька. Хай ідзець ад мяне, прокляты, куды сабе хоча!


Было гэта пад вечар. Калі немец вярнуўся, Васіль, забіты горам, кінуўся, сам ня ведаў куды, у поле. Але прыбег у бацькаў двор, увашоў у старую варывеньку, дзе начаваў, і парэзаў усе свае малюнкі і нагамі іх патаптаў. Потым пабег ізноў да немца. Позным вечарам бачылі яго людзі пад сасною ўдваіх з Эльзаю. Ён штось вельмі горача і з велікім жалем і крыўдаю казаў ёй, прыпаўшы да сасновага камля, а яна хацела як-небудзь супакоіць яго, сядзела, схіліўшы галаву, і брала любага за рукі.

А ўночы сталася ліхая справа, якой спрадвеку ня было чутно ў нашым глухім баку… Засек Васіль сякераю старога бацьку, а сам на тэй сасьне засіліўс бедны.

На раніцу прыехала начальства, зрабіла сьледзтва, старых немцаў і Эльзу павязьлі ў турму, старога дазволіла сыном хаваць як хочуць, а забойцу, за тое, што задавіўся, сам адабраў сабе жыцьцё, дало загад закапаць тут-жа пад сасною, бо хаваць такіх на могільніку з усімі нябожчыкамі разам — па хрысьціянскаму закону грэх, як і маліцца за іх