Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грэх. Так, бяз усякага абраду, як не чалавека, а жывёлу, і закапалі там.

Але-ж як ст лі капаць яму магілу пад сасною, то і знашлі гаршчок з грашмі. Там, значыцца, хаваў стары сваё багацьце і ня любіў, што Эльза з моладьдзю хадзіла па тым месцы. А яны хадзілі — і ані гадкі ім, што па грашох ходзяць…

І грошы тыя начальства забрала да скарбу.

А сасна і цяпер стаіць, толькі магілкі ня значна, бо яе і не рабілі, — пакінулі гладкае месца.