Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хто там ідзець, Эльза? Ці не Васіль?

— А хто да нас болей пойдзе? Васілёк ідзець, — адказала Эльза і пабегла на спатканьне.

Ён прышоў. Маўкліва сеў. Усе на яго глядзелі. Ён быў белы, як крэйда. Валасы зьмяклі ад поту.

— Ну? Васілёк? — падышла да яго Эльза і паклала сваю руку яму на галаву.

— Нічога… — насілу адказаў Васіль і адвёў яе руку, быццам яму сорамна ці дужа цяжка.

— Выпі з намі кавы, Васіль! Жалудовай кавы… — сказаў немец.

— Вось грошы… — паклаў Васіль скамечаную паперку на стол.

— Якія грошы? — спыталіся ўсе ў адзін голас.

— Бацька даў? А, Васілёк? — дапытвалася Эльза.

— Усё роўна, хто даў… Будзем строіцца да шлюбу… Сёньня-ж… Зараз… Ну жыва! — казаў, як няпрытомны, Васіль. Быў зусім няладны.

Нямкіня ўзяла грошы і перадала старому. Той схаваў іх у кішэню ў штаны, напрануў сваю капоту і пашоў к Васілёваму бацьку. Прынёс яму грошы і просіць, каб ня гневаўся на сына.

Стары, замест паслухаць і, нарэшце, зьмілавацца, аблаяў немца і ўсю яго сям‘ю, назваў Эльзу нехарошым словам і стаў клясьці ня-