Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зойдуцца: Эльзачка дамоў, а Васіль — да бацькі або ў панскі двор варту адбываць. А часам — і няма ведама, дзе ён начуе.

Ізноў сядзіць Эльзачка, сядзіць ды слухае бацькаву жальбу.

— Мы нешчасьлівыя людзі… так! — кажа стары немец, а нямкіня-маці плача, абціраючы ціханька сьлёзы белым хвартушком, і п‘юць жалудовую каву. — Я нешчасьлівы бацька, Эльза! Табе даўно пара да шлюбу йсьці, Эльза! Паглядзі на сваё брушка, дзяўчынка мая! Яно расьцець так, як нашае няшчасьце. Што нам рабіць, Эльза, дзіцятка маё?

— Васіль, татачка, пагамоніць з сваім бацькам, татачка… Што рабіць? Ці я, бедная, ведаю? І я нешчасьлівая, бо за мяне і вы ў няшчасьці, мой любы татухна, мая любая мамухна. Але мы яшчэ будзем шчасьлівыя, мой татачка!

А старая нямкіня нап‘ецца кавы і шые дзіцячыя каптуркі. Шые і абцірае сьлёзы.


Так ішоў час, і зусім крута прышлося немцам, а з ім разам і хлапцу. Што заробіць Эльза, шыючы сукенкі пападзянкам, тым толькі і жывілася з бацькамі. Васіль за ёю сох.

І вось адноўчы сьцягнуў ён з гора ў бацькі некалькі рублёў і панёс старой нямкіні, каб купіла чаго есьці.

Сядзелі тады немцы, гаманілі. Стары ўбачыў, што нехта йдзець, і кажа: