Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Татачка. мы нешчасьлівыя людзі — казала Эльза, хаваючы ад засмучон х бацькавых вачэй сваё кругленькае паднятае брушка. — Але мы яшчэ будзем шчасьлівыя, татачка!

А Васілёваму, аднак-жа, бацьку страшэнна не падабалася, што немцы ў гэтай-то бядзе ня думаюць яму карыцца, ня просяць, не наракаюць, пры спатканьні з ім дужа ветлівы, а дзяўчына нават і ў руку яму цалуе.

Зьнялюбела яму дзеўка за гэтую нямецкую пачцівасьць і яшчэ за тое, што любіла бавіцца пад тэй сасною. Мала таго, што бавіцца сама, Васіля туды з сабою цягне або цэлы табун дзяўчат вясковых прывядзе. Зьбяруцца там карагодам і пяюць ёй без пары вясельны песьні.

Ато жартуюць:

— Як-жа т, Эльзачка, белая красачка, з намі, муж камі, будзеш жыць, панскі прыгон адбываць, ня ўмею ы ані кросенцаў ткаць, гані жытца жаць?

А немачка сьмяецца, як блазнотка:

— Я, кажа, усё здолею, толькі ня дужа прызвычаена Для Васількі свайго любага да ўсяго я прызвычаюся. Буду кросны ткаць і жыта жаць, і хлеб мясіць…

— А малаціць-жа ты ня умееш?

— Дык ці доўга мне наўчацца, Васіля кахаючы!

Кажа так, і ня сорам ёй.

Пагуляўшы, ідзець немачка з Васілём дамоў, пастаяць, пажалеюцца, пацалуюцца і ра-