Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Згінеш ты. Не пражывеш! А кінь немку і маляваньне, будзь чалавекам, дык нічога я табе не пашкадую, худога слова табе ніколі не скажу.

— Я кахаю Эльзу.

— Што ты ў ёй добрага знашоў? Немцы, сынку, ня нашы людзі, яны — гордыя. У бядзе сядзіць, жалудовай каваю толькі жывіцца, а прыйсьці з пакораю ня хоча. Ён чакае, што я пайду яму карыцца: „Дзякуй табе, пане млынару, што твая дачушка майму сыну галоўку завязала“. Не, недачаканьне…

— Тата! Эльза будзе вам як родная дачка.

— А-а, будзе! Цяпер ужо ў руку цалуе мне, спаткаўшыся: ветласьцю хоча падыйсьці. Не, мяне падбегамі ня купіць.

— Яна гэта робіць па шчырасьці, паважае вас, як майго бацьку. Гэта звычай такі нямецкі. Няхай-жа тата ня думае нічога дрэннага.

— Блазень ты! Анямечылі яны цябе. Малюеш дрэвы, хаты і людзей, а гэта панская або нямецкая забаўка, і мужыка яна толькі псуе. Кінь ты свае забаўкі, будзь ты чалавекам!

Тым размовы і канчаліся.

Ня мог кінуць Васіль гэтых сваіх забавак, і не да забавак тут ужо ішло…

Бяда ўжо тут надыходзіла, бо трэба было дзеўку да шлюбу весьці барджэй, за тое, што дапусьцілася да ліха. У немцаў, мусіць, глядзяць на тую справу троху лягчэй, як тое ў