Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нас паводзіцца. Спракудзілася дзеўка, а немец анічагусенькі: ня сварыцца, ня лае, адно п‘е каву з жалудоў, чакаючы панура, калі дазволіць бацька пабрацца з ёю маляру.

П‘е і спамінае мінулы час…

Млын гудзіць. Млынар ходзіць белы ад мукі. Вось бяжыць яго Эльзачка.

— „Татачка, а дзе Васіль?“

— „Ой, дзяўчынка! Нешта вельмі часта пытаешся ты Васіля“.

— „Татачка! адпусьці ты яго сёньня з млыну. Мы пойдзем пагуляем пад сасною“.

— „Чаму ўсё пад сасною?“

— „Васіль там будзе маляваць мяне“.

— „Ну, дзіце сабе: завозу мала“.

— „Дзякую, татачка!“ — скажа дзяўчынка і пабяжыць в сёлая.

Беленькая была такая немачка, з вялікаю касою, хоць і маладзенькая.

„Маладая дзяўчынка, — думае ўсьлед ёй бацька. — рана ты закахалася. Хлопец нічо сабе, але мужык. Бацька яго такі — каб яго чорт схапіў. Ат, клопат сабе!.. Гудзі, гудзі, маё кола! Мялі, мялі хл бок людзём! Будзем мы піць каву не жалудовую, а сапраўдную“.

Ды не давялос яму піць сапраўдную каву. П‘ець ён жалудовую. І кажа, адарваўшыся ад сумных успамінкаў і разваг:

— Эльза, Эльза! Дзіцятка маё! Што ты сядзіш? Што ты думаеш? Ты думаеш, што бацька твой ужо скінуты з млынарскае пасады? Што бацька твой — ужо бедны безработны чалавек? Што ён п‘е жалудовую каву? Эльза, Эльза! Дзіцятка маё!