Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыслухаецца Аўгеньня і чуе, што ён спамінае ўсё то жонку, то навуку.

Расчыніў акно, глядзіць у сад і ўсё шэпча сам з сабою.

Жніўныя ночы ў нас дужа прыгожыя, асабліва як дзе дрэвы лісточкамі ў цемні варушаць. Цёпла, ціха, там-сям зорачка блісьне, з поля, дзе жыта пажатае, прыемны супакой так і плывець у душу. І антонаўкамі прыемна пахне…

— Сьпіць? — шэптам спытаўся профэсар у Аўгеньні і, убачыўшы, як кіўнула галавою, вышаў у сад — прахаладзіцца ці хто-ж яго ведае чаго. — Каб яшчэ не зрабіў сабе ад гора чаго ліхога“, памысьліла Аўгеньня і прыхінулася ля акна, каб ад хворай далёка не адхадзіць і дасачыць, ці ходзіць ён па дарожцы ў садзе.

Ціша панавала ўва ўсім будынку і садзе, потым гадзіньнік празваніў адзінаццаць ці дванаццаць, дзяўчына добра ня зьлічыла, і ўзноў усё-чыста сьціхла, толькі пясочак скрыпае пад нагамі ў прафэсара — чуваць у вакно.

Слухае Аўгеньня і пачала патроху разьбіраць, што там шэпча з гора чалавек.

— Вольгачка, Вольгачка, ты й навука — усё жыцьцё маё. Ты, — кажа, — ахарашыла для мяне навуку, а без цябе й навука ні ўва што.

Потым раздумаўся, памаўчаў дый кажа, быццам няўмысьля лютуючы сябе:

— Не — кажа, — навука вышэй за цябе, навука вышэй за ўсё і без навукі мне было-б