Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нудна нават з табою, хоць ты адна і найлепшая для мяне ўва ўсім сьвеце. І ты памрэш, і я памру, а навука не павінна памерці і здрады не павінна цярпець.

„Божухна-бацюхна!“ памысьліла дзяўчына, „ня любіць ён жонкі, усе мужчыны такія: то халяруе ад каханьня, то гатоў за якуюсьці навуку на сьмерць жонку аддаць“.

— Памрэш ты, Вольгачка, — шэпча ён далей, — і застанецца мне адна пацеха — навука мая. Дык ці-ж магу абразіць яе забабонамі? Гэтая нітка — зьнявага для навукі і для майго імя.

І шмат чаго яшчэ казаў здурнелы ад гора профэсар, што і зразумець не магла Аўгеньня. Адно ўцяміла, што яму хочацца зрабіць так, як казаў яе дзядзька Якім, але чамусь сорамна яму рабіць тое.

— Тут, — кажа, — справа ня ў нітцы і не ў забабоне, а ў здрадзе навуцы, якую любіў, калі яшчэ й Вольгачкі ня любіў

— Няўжо-ж, — кажа, — магу я напляваць на сваю веру?

„І якая тут вера ў яго“, мысьліць дзяўчына, „калі нават папа прывезьці спавядаць жонку перад сьмерцю і то не дазволіў старой пані, — анцыхрыста стары!“

Аж раптам чуець яна: затупаў пан нагамі па зямлі, як няўдалы дзіцёнак, потым кінуўся за дрэва і давай калаціць яго на ўсю сілу, давай трэсьці.

Хацела бегчы дзяўчына па старую паню, ды ад страху прыліпла к сьценцы, думае сабе: