Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а? Ці-ж гэткія далікатныя, гэткія кволыя стварэньні пана бога прызначаны быць маткамі? Вось я бачу, яна ўся ў маіх вачох. Памятаеце, пане? Якая плястыка, а? Якое хараство правільных ліній! Якая духоўная выразнасьць кожнага мускулу, кожнае жылкі! А стойка? А як яна мяне любіла! А, пане мой, скажу зусім без перавышкі… ці ўва ўсёй Польшчы і Ліцьве быў калі сабака, лепшы за яе? Ай, Лэдзі, Лэдзі!.. На тых вялікіх ловах у Панятоўскага, дзе быў з сваім услаўленым сабакам кароль Прусаў, мая Лэдзі была лепшай за ўсіх панскіх і каралеўскіх сабак…

— О, так, так, мой залаценькі пане! То-ж гэткія Лэдзі нараджаюцца ня вельмі часта сярод сабак, як гэніі і таленты сярод людзей, — казаў Пшазьдзецкі. — А паважуся спытацца: шчанючочкі… яны засталіся, жывыя, пан бог хаваў?

— Так.

— Ну, то дзякаваць пану богу! Як мне здаецца, дык гора каханага князя павінна зьменшыцца надзеяй на шчанючкоў. Уважаю на тое, што яны-ж дзеткі слаўнай Лэдзі. Дый Сангушкаў сабака, я ведаю, добры сабака. Гадок ці паўтара — і ў каханага князя будзе некалькі добрых Лэдзі.

— Так, так… Засталіся сьляпенькія, нядужыя. Здохнуць.

— Зьмілуйцеся, мой каханы пане! Пры добрым а пільным доглядзе, пры належным клопаце ня могуць яны здохнуць, — выкачаюцца.