Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзею, што Лэдзінька напэўна ачуняе, і я меў тое безгалоўе — адпусьціў яго дамоў, не пачакаўшы лепшае гадзіны. Мой уласны вэтэрынар… але не! Я не магу, не магу супакойна ўздумаць на яго…

І князь паплёскаў далоняй аб далонь.

Нячутна адчыніліся ў габінэт дзьверы, нячутна, як тая здань, даўся на вочы камэрдынэр, з сівымі бародкамі ля вух і ў золатам вышытай, фамільнай князеўскай ліўрэі.

— Хлоп слухае яснавяльможнага пана!

— Скажы камісару, пану Міхалу, што вэтэрынара Будзьку аддаём у войска за няздольнасьць у яго адумысловай працы. Выправіць заўтра ўраньні.

Грабя Пшазьдзецкі быццам меўся нешта сказаць, але, як на тое, дапіваў віно, ён папярхнуўся і закашляўся, а ў той час камэрдынэр вышаў.

— «Лэдзі, Лэдзі! — засігаў князь з кута ў кут. — Бач, мой пане, нарадзілася яна ў Ангельшчыне, і радавод яе ня горшы, чымся якога літоўскага шляхціца з драбнейшых. О! Прывёз яе бацька Любамірскага, нябожчык пан Ксавэры, пухам яму зямелька, Ах, і што-ж то быў за знаўца і цаніцель! Сынок цяпер старанна абкругляе валадарства, але пары слоў ня зьвяжа, блазень, у сабачых справах. І вось я дастаў ад яго Лэдзі. Яна прышла ў мой дом. Пане! я-ж дрыжэў над ёю, я-ж яе кукобіў… Заўжды спала яна, мая галубка, ля маіх ног. І навошта мне было спускаць яе з Сангушкавым кабялём? Скажэце, пане мой, навошта,