Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Панская сучка

I

— Ну хто заступіць ім Лэдзі? Ніхто!..

— Ах, гэткае няшчасьце, гэткае няшчасьце, пане мой! — казаў князь Вішнявецкі грапу Пшазьдзецкаму і знэрваваны хадзіў па габінэце.

— О, так, так, каханы пане! — паслужна патураў госьць. — Я чуў, што пане князь даў за сваю Лэдзі колёсальную цану?

— Але-ж не, пане мой! Ня надта ўжо і дорага. Я аддаў Любамірскаму за маю гаротную Лэдзіньку некалькі душ падданных. Эт, у выселках, пане, жылі, у ройстах, рогам убіўшыся ў Любамірскага загоны. Ну, колькі сем‘яў перагналі бліжэй сюды, а тых, рэшту, з кавалкамі балота, я адступіў суседу за Лэдзі. Ды не ў цане тэй справа, пане мой! А не ў цане! То-ж гэткая мне страта…

— О, так, так, каханы пане!

— Няхай аджывяць мне маю Лэдзі, і я кіну за гэта ўдвойчы, утройчы болей — колькі хочаце! — сем‘яў. Але-ж яна ўжо — ня жыве… Сканала мая галубка ўдосьвецьця, гадзіне а палове сёмай, пане мой. Ніякая вэтэрынарыя не дала тут рады. Доктар спачатку даў на-