Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надзетыя на яго рукі і замкнёныя вялікім замком; нявольнік не мог ні дастаць рукамі да рота, ні нахіліць галаву да рук. Дон-Кіхот запытаў, чаму гэты чалавек закуты куды большай колькасцю ланцугоў, як усе астатнія. Канвойны адказаў: таму што ён адзін зрабіў больш злачынстваў, як усе астатнія разам узятыя. Пры тым ён такі адважны і выдатны жулік, што хоць яго вядуць закутым такім чынам, усё-ж яны не ўпэўнены ў ім і баяцца, каб ён не уцёк.

— Якія-ж мог ён зрабіць злачынствы, — запытаў Дон-Кіхот, — калі ён не заслужыў большай кары, як толькі быць сасланым на галеры?

— Ён ідзе туды на дзесяць год, — адказаў стражнік, — а гэта ўсё-адно, што смерць. Вам будзе дастаткова ведаць, калі я вам скажу, што гэты добры чалавек не хто іншы, як славуты Хінес дэ-Пасамонтэ, якога называюць інакш Хінесільё дэ-Парапілья.

— Цішэй, сен’ёр камісар, — сказаў тады галерны нявольнік, — няма чаго тут перабіраць імёны і прозвішчы. Завуць мяне Хінес, а не Хінесільё, і прозвішча маё Пасамонтэ, а не Парапілья, як вы гаворыце; да таго-ж ведай сябе, і таго хопіць з цябе.

— Не гаварыце, — засупярэчыў камісар, — такім нахабным тонам, сен’ёр найпершы злодзей і мазурык, калі вы не хочаце, каб я прымусіў вас не на радасць вам маўчаць.

— А хіба цябе не завуць так, ашуканца! — дадаў стражнік.

— Так, завуць, — адказаў Хінес, — але я паклапачуся аб тым, каб мяне так не звалі, або вырву бараду, а ў каго, сам ведаю! Давайце пойдзем далей: уся гатая камедыя цягнецца ўжо надта доўга.

Камісар замахнуўся жэзлам, каб ударыць Пасамонтэ ў адказ на яго пагрозы, але Дон-Кіхот заступіўся за яго.

Звяртаючыся да ўсіх нявольнікаў, ён сказаў:

— З усяго, што вы паведамілі мне, дарагія браты, я ўбачыў выразна, што хоць вас і судзілі за злачынствы, але кара, якую вам трэба цярпець, не вельмі вам падабаецца і вы падначальваецеся ёй вельмі неахвотна і зусім супроць