Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каў і не адказаў ні слова; але пяты асуджаны замяніў сабою яго язык і сказаў:

— Гэты шаноўны чалавек ссылаецца на чатыры гады на галеры, зрабіўшы перад тым ва ўсім парадзе і вярхом звычайны аб’езд[1].

— Гэта, як мне здаецца, — сказаў Санчо Панса, — азначае быць выстаўленым на публічную ганьбу.

— Так яно і ёсць, — адказаў галерны нявольнік, — і злачынства, за якое яго асудзілі да такой кары, складаецца з таго, што ён быў маклерам вушэй і нават усяго цела. Адным словам, я хачу сказаць, гэты кабальеро ідзе на галеры за тое, што быў зводнікам, а таксама і за некаторую прыхільнасць яго да чараўніцтва.

Дон-Кіхот паехаў далей і запытаўся яшчэ ў аднаго асуджанага, у чым яго віна. Той адказаў з не меншай, калі не з большай бойкасцю, як папярэдні, кажучы:

— Я тут таму, што зайшоў вельмі далёка ў жартах з двума маімі стрыечнымі сёстрамі і з другімі двума сёстрамі, але не маімі. Адным словам, я так жартаваў з імі з усімі, што трапіў сюды.

Размоўнік быў апрануты студэнтам, і адзін з стражнікаў сказаў, што ён вялікі балбатун і добры латыніст. Апошнім з ланцуга галерных нявольнікаў быў чалавек вельмі прыгожы з сябе, год трыццаці. Ён быў касы да таго, што адно вока ўвесь час глядзела на другое. На назе ў яго быў такі даўгі ланцуг, што ён ахапляў усё яго цела, а на шыі віднеліся два жалезных ашыйнікі: адзін — прымацаваны да ланцуга, а другі — з тых, якія завуцца апорай або падтрымкай сябра[2]. Ад яго спушчаліся дзве жалезныя паласы, якія даходзілі нявольніку да пояса, а да іх былі прымацаваны кайданы,

  1. Перад карай бізуном злачынцаў звычайна вазілі на паказ вярхом на кані па некаторых людных вуліцах з дошчачкай на грудзях і з надпісам на ёй злачынства, у якім яны абвінавачваліся.
  2. Жалезны ашыйнік, або кастыль, празваны так на зладзейскай мове; прызначэнне яго было падтрымліваць галаву злачынца, каб ён не мог апускаць яе і хаваць, саромячыся свае кары.