Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Так, сен’ёр, — адказаў галерны нявольнік, бо няма нічога горшага, як спяваць у бядзе.

— А я, наадварот, думаў, — сказаў Дон-Кіхот, — што той, хто спявае, сваё гора праганяе.

— Тут-жа наадварот, — адказаў галерны нявольнік, — таму, хто раз спяе, давядзецца плакаць усё жыццё.

— Не разумею гэтага, — абвясціў Дон-Кіхот. Але адзін з стражнікаў сказаў яму:

— Сен’ёр рыцар, спяваць у бядзе азначае на мове несумленных людзей — прызнацца ў час катаванняў. Вось гэтага грахаводніка катавалі, і ён прызнаўся ў сваім злачынстве, у тым, што ён быў куатрэро, гэта значыць, краў рагатую жывёлу,

Падышоўшы да трэцяга галернага нявольніка, Дон-Кіхот даў яму тое-ж самае запытанне. Той адказаў яму шпарка і вельмі вольна:

— Я іду на пяць год да сен’ёраў гурапс[1], таму што ў мяне нехапіла дзесяці чырвонцаў.

— З вялікай ахвотай дам вам дваццаць, — скаазў Дон-Кіхот, — каб вызваліць вас ад вялікай непрыемнасці.

— Гэта, здаецца мне, падобна на тое, — адказаў галерны нявольнік, — каб у каго-небудзь у адкрытым моры былі грошы, а ён паміраў-бы з голаду з той прычыны, што яму няма дзе купіць неабходнае. Кажу гэта таму, што калі-б я своечасова пазычыў у вашай міласці дваццаць чырвонцаў, я падмазаў-бы імі пяро сакратара суда і ажывіў-бы розум майго адваката, так што сёння вы бачылі-б мяне вольным гулякай, а не на гэтай дарозе, прывязанага на ланцуг, як борзая сабака. Але бог вялікі: цярплівасць і — канец гутарцы!

Дон-Кіхот падышоў цяпер да чацвертага галернага нявольніка, чалавека паважанага выгляду, з белай барадой аж да самага пояса.

Пачуўшы, што ў яго пытаюцца, чаму ён тут, стары запла-

  1. Назва галер на іспанскай зладзейскай мове