Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

для бога вайны[1]. А да таго часу буду насіць яго хоць такім, бо лепш што-небудзь, як нічога; тым больш што ў цяперашнім сваім выглядзе ён зусім можа абараніць мяне ад удару каменнем.

— Напэўна, што так, — сказаў Санчо, — калі толькі не будуць кідаць каменні прашчою, як гэта было ў бойцы двух войск, калі вашай міласці выбілі карэнныя зубы і паламалі пасудзіну, дзе хаваўся той цалебны напітак, ад якога мяне вырвала ўсімі маімі вантробамі.

— Я не вельмі шкадую пра гэтую страту, — сказаў Дон-Кіхот. — Ты-ж, Санчо, ведаеш, што я хаваю рэцэпт бальзама ў сябе ў памяці.

— І я таксама хаваю яго ў памяці, — адказаў Санчо, — але калі я калі-небудзь зраблю яго або вазьму ў рот, няхай надыйдзе апошняя гадзіна майго жыцця. Тым больш, што я не хачу ставіць сябе ў такое становішча, каб мець патрэбу ў ім, бо я буду старацца і сябе захаваць ад параненняў, і нікому не рабіць іх. А пра тое, што мяне яшчэ раз могуць падкінуць на коўдры, я нічога не скажу; такога сорту непрыемнасці цяжка папярэдзіць, а калі здарацца яны, нічога другога не астаецца, як толькі добра ўцягнуць у сябе плечы, затрымаць дыханне, заплюшчыць вочы і пакласціся на лёс і коўдру, куды-б яны ні прывялі вас.

— Ты дрэнны хрысціянін, Санчо, — сказаў, пачуўшы гэта, Дон-Кіхот, — бо ты ніколі не забываеш крыўды, якую зрабілі табе.

— Скажыце мне, ваша міласць, што нам рабіць з шэрым у яблыках канём, так падобным на шэрага асла, якога той рыцар, выбіты вашай міласцю з сядла, пакінуў тут на волю лёсу? Мяркуючы па тым, як рыцар кінуўся наўцёкі, ён, напэўна, не вернецца па свайго асла, а, клянуся маёй барадой, асёл гэты вельмі нядрэнны.

— Не ў маіх звычаях, — адказаў Дон-Кіхот, — рабаваць тых,

  1. Зброя, па старажытнаму рымскаму міфу, выкаваная Вулканам для Марса.