Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біў лёгкі шум, вельмі не падобны на той, які кідаў яго ў такі спалох.

Дон-Кіхот пачуў гэты гук сказаў:

— Што гэта за гук такі, Санчо?

— Не ведаю, сен’ёр, — адказаў Санчо, — напэўна, новае што-небудзь, бо прыгоды і няшчасці заўсёды ідуць чарадой.

Але з той прычыны, што Дон-Кіхот меў такі-ж тонкі нюх, як і слых, а Санчо стаяў з ім поплеч, быццам прышыты да яго, дух-жа падымаўся ўгару амаль па простай лініі, дык было няўхільна, што некаторая частка яго ўдарыла рыцару ў нос. Ён паспяшаўся на дапамогу свайму носу, заціснуўшы яго пальцамі, і таму гугнявым голасам сказаў:

— Мне здаецца, Санчо, што цябе ахапіў надта вялікі страх.

— Вы праўду кажаце, — адказаў Санчо, — але з чаго міласць ваша робіць вывад, што мой спалох цяпер большы, як ён быў раней?

— З таго, што ад цябе пахне цяпер больш, як раней, ды і не амбрай, — адказаў Дон-Кіхот.

— Вельмі можа быць, — сказаў Санчо, — але віна не мая, а вашай міласці, прымушаючай мяне вандраваць у такі час і ў такіх незвычайных мясцовасцях.

— Адыйдзі на тры або на чатыры крокі, — сказаў, не раціскаючы носа, Дон-Кіхот, — і наперад будзь уважлівым як да сябе самога, так і да тваіх абавязкаў адносна мяне.

— Гатоў біцца аб заклад, — адказаў Санчо, — што ваша міласць уяўляе, нібы я цяпер зрабіў нешта такое, чаго мне нельга рабіць.

— Яшчэ горш капацца ў гэтым, сябра Санчо, — адказаў Дон-Кіхот.

У такіх і таму падобных гутарках пан і слуга правялі ноч, а калі Санчо прыкмеціў, што ўжо блізка да золку, ён асцярожна развязаў ногі Расінантэ і завязаў сабе штаны. Толькі Расінантэ адчуў, што ён вольны, — хаця па прыродзе ў ім зусім не было гарачкі, — ён ажывіўся і пачаў біць