Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шлёма. А пасля таго на нас сыпаліся адны толькі пабоі кіем ды кіем, удары кулакамі ды кулакамі. А я звыш таго выцерпеў яшчэ падкідванне на коўдры.

— Цяпер пасарабую знайсці табе меч, — адказаў Дон-Кіхот, — але настолькі добра выкаваны, што супроць таго, хто яго носіць, не будуць мець моцы ніякія чары.

— Такое маё шчасце, — сказаў Санчо, — што калі-б гэта і здарылася, і вашай міласці давялося-б знайсці падобны меч, ён пайшоў-бы на карысць, як і бальзам, адным толькі рыцарам, а зброеносцы няхай сабе сёрбаюць гора.

— Не бойся гэтага, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот, — неба пашле табе нешта лепшае.

Гутарачы такім чынам, Дон-Кіхот і яго зброеносец працягвалі сваё вандраванне. Раптам першы з іх убачыў, што па дарозе, па якой яны ехалі, ім насустрач паднялася вялікая густая хмара пылу. Дон-Кіхот абярнуўся да Санчо.

— Прышоў дзень, о, Санчо, калі я пакажу магутнасць сваёй рукі і зраблю ўчынкі, маючыя быць упісанымі ў кнігу славы ў навучанне будучым вякам. Ці бачыш ты, Санчо, хмару пылу, якая вунь там падымаецца? Ведай-жа, што ўсю гэтую хмару падымае велізарнае войска, сабранае з розных і бязлікіх народаў, якое ідзе сюды.

— Але ў такім выпадку іх павінна быць цэлых два, — сказаў Санчо, — бо і з супроцьлеглага боку падымаецца таксама такая-ж хмара пылу.

Дон-Кіхот павярнуўся і ўбачыў, што, сапраўды, так і было. Надзвычайна ўзрадаваўшыся, ён уявіў, што напэўна два войскі ідуць адно на другое, гатовыя сустрэцца і пачаць бойку тут, сярод гэтай шырокай роўнядзі. Хмара пылу, якую ён убачыў, была паднята двума вялікімі статкамі авечак і бараноў, ішоўшых па той-жа дарозе з двух супроцьлеглых бакоў. У выніку густога пылу іх нельга было разглядзець, покуль яны не наблізіліся.

— Сен’ёр, што-ж нам рабіць цяпер?

— Што рабіць? — сказаў Дон-Кіхот. — Памагаць слабым і тым, хто мае патрэбу ў помачы. Ты павінен ведаць, Санчо,