Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здаралася бачыць у сне, што я падаю з высокай вежы і ніяк не магу дасягнуць зямлі. А калі потым я прачыналася, дык адчувала сябе такой пакамечанай і разбітай, усё-адно як на самай справе звалілася.

— Як завуць гэтага кабальеро? — запыталася астурыйка Марыторнес.

— Дон-Кіхотам Ламанчскім, — адказаў Санчо Панса. — Ён вандроўны рыцар і адзін з самых лепшых і самых харобрых, калі-небудзь быўшых на свеце.

— Што такое вандроўны рыцар? — запыталася служанка.

— Вы яшчэ так мала пражылі на свеце, што гэтага не ведаеце, — сказаў Санчо Панса. — Дык слухайце-ж, сястра мая, вандроўны рыцар — гэта той, хто ў адно імгненне бачыць сябе і пабітым і імператарам. Сёння ён самае няшчаснае стварэнне на свеце, а заўтра ў яго дзве або тры каралеўскія кароны для падарунку свайму зброеносцу.

— Як-жа гэта вы, — запыталася гаспадыня, — будучы на службе ў такога добрага сен’ёра, як відаць, не валодаеце нават і графствам?

— Не час яшчэ, — адказаў Санчо. — Усяго толькі месяц, як мы паехалі ў пошукі за прыгодамі.

Дон-Кіхот вельмі ўважліва прыслухоўваўся да ўсёй гэтай гутаркі і, падняўшыся на пасцелі колькі мог, узяў гаспадыню за руку і сказаў:

— Паверце мне, добрая сен’ёра, вы можаце лічыць сябе шчаслівай, што прынялі ў гэтым вашым замку такую асобу, як я. Я захаваю назаўсёды ў памяці зробленую мне вамі паслугу і астануся вам за яе ўдзячны ўсё сваё жыццё.

Гаспадыня, дачка яе і добрая Марыторнес былі ў замяшанні, хоць столькі-ж зразумелі, як калі-б з імі гутарылі па-грэцку. Падзякаваўшы яго на звычайнай карчэмнай мове за яго ветлівасць, гаспадыня з дачкою пайшлі; астурыйка-ж Марыторнес узялася лячыць Санчо.

Досвітам, прачнуўшыся, наш харобры рыцар разбудзіў свайго слугу.

— Санчо Панса, пакліч начальніка гэтай крэпасці і па-