Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/496

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўспацеў-бы сам лёд. Слугам быў дадзены загад займаць Санчо так, каб не выпусціць яго з дому. Дон-Кіхот ехаў вярхом не на Расінантэ, а на высокім спакойным муле. Ён не заўважыў, як да спіны яго прымацавалі пергамент, на якім вялікімі літарамі было напісана: „Гэта Дон-Кіхот Ламанчскі“. Запіска прыцягвала ўвагу ўсіх прахожых і праезджых. Усе яны ўголас чыталі: „Гэта Дон-Кіхот Ламанчскі“, а рыцар здзіўляўся, бачачы, што ўсе ведаюць яго і называюць па імю. Ён нават надзвычайна ганарыўся ўсеагульнай гэтай папулярнасцю і астаўся вельмі здаволены гэтай доўгай пагулянкай.

Калі ўсе вярнуліся дадому, тут пачаўся баль з дамамі. Жонка дона Антоніё, прыгожая і разумная сен’ёра, запрасіла сваіх сябровак прыйсці да яе ўшанаваць іхняга гасця і пазабавіцца ніколі нябачанымі яго дзівацтвамі. Баль пачаўся каля дзесяці гадзін вечара. Сярод дам былі дзве больш жартаўлівага і насмешлівага нораву. Яны так безупынна і старанна запрашалі танцаваць Дон-Кіхота, што стамілі яму не толькі цела, але і душу. Варта было паглядзець на фігуру Дон-Кіхота, даўгога, худога, жоўтага, у вузкай вопратцы, а галоўнае — нязграбнага.

Урэшце ён апусціўся сярод залы на падлогу, разбіты і замучаны такім вялікім практыкаваннем у танцах. Дон Антоніё загадаў узяць яго на рукі і занесці ў ложак. Санчо палажыў свайго пана ў ложак, накрыўшы яго, каб той успацеў і вызваліўся ад сваёй танцавальнай прастуды.

У такіх і таму падобных забавах прайшлі ў сен’ёра Антоніё два дні, а на трэці здарылася дзіўнае здарэнне, якога менш за ўсё чакаюць чытачы гэтай праўдзівай гісторыі.

— Здарылася гэта раніцай, калі Дон-Кіхот выехаў за горад пагуляць па ўзбярэжнай, узброены ўсім сваім узбраеннем, ён раптам убачыў, што да яго набліжаецца рыцар таксама ў поўным узбраенні. Рыцар гэты меў белае ўзбраенне, а на шчыце яго быў намаляваны бліскучы месяц. Наблізіўшыся да Дон-Кіхота, ён гучна сказаў: