Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/497

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Харобры рыцар Дон-Кіхот Ламанчскі, я — рыцар Белага Месяца, нечуваныя геройствы якога, можа, напомняць табе пра мяне. З’явіўся я сюды, каб прымусіць цябе прызнаць, што мая дама, хто-б яна ні была, непараўнальна прыгажэй за тваю Дульсінею Табоскую. Прызнаўшы безадкладна гэтую ісціну, ты выратуеш сябе ад смерці, а мяне — ад працы ўчыніць яе табе. Калі-ж ты будзеш змагацца са мной, і я атрымаю перамогу, дык я буду патрабаваць, каб ты, скінуўшы зброю і стрымліваючыся ад пошукаў прыгод, накіраваўся да сябе ў сяло тэрмінам на год, дзе ўвесь гэты час ты пражывеш, не дакранаючыся да свайго мяча. Калі-ж ты пераможаш мяне, мая галава будзе ў тваім распараджэнні, зброя мая і конь мой будуць тваёй здабычай, а да тваёй славы пяройдзе слава маіх учынкаў.

Дон-Кіхот быў здзіўлены як ганарлівасцю рыцара Белага Месяца, так і прычынай яго выкліку на дуэль, але адказаў яму спакойна:

— Рыцар Белага Месяца, учынкі якога да гэтага часу яшчэ не даходзілі да майго ведама, я гатоў паклясціся, што вы ніколі не бачылі славутай Дульсінеі. Калі-б вы яе бачылі, вы, вядома, не зрабілі-б гэтага выкліку, бо пераканаліся-б, што не было і не можа быць прыгожасці, якую можна было-б параўнаць з яе прыгожасцю. Такім чынам, не кажучы нават, што вы хлусіце, а хутчэй — памыляецеся ў сваіх словах, я прымаю з азначанымі ўмовамі ваш выклік, і толькі выключаю з умовы, каб да мяне перайшла слава вашых учынкаў, бо я не ведаю, якога яны роду, я-ж здавольваюся славай уласных сваіх учынкаў. Такім чынам, пачнем дуэль.

У горадзе ўбачылі рыцара Белага Месяца і паведамілі пра гэта дону Антоніё Марэно. Той, думаючы, што гэтая новая прыгода вынайдзена якім-небудзь знаёмым кабальеро, паехаў безадкладна на ўзбярэжную. Прыехаў ён туды якраз у той час, калі Дон-Кіхот паварочваў Расінантэ, каб адзначыць поле для дуэлі. Убачыўшы, што абодва рыцары гатовы кінуцца адзін на аднаго, дон Марэно стаў між іх,