Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/495

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіўся Дон-Кіхот. Адзін з іх (той, які быў папярэджаны лістом Роке) сказаў гучна Дон-Кіхоту:

— Калі ласка, прашу ў наш горад, люстра, зорка і магніт вандроўнага рыцарства ва ўсім яго памеры! Мы ўсе — слугі вашы і вялікія сябры Роке Гінарта!

— Я ў вашым распараджэнні, — адказаў Дон-Кіхот, — вядзіце мяне, куды хочаце, калі вы маеце жаданне карыстацца маімі паслугамі!

Акружыўшы яго, пры гуках габояў і літаўраў, кабальеро разам з ім накіраваліся ў горад. Пры ўездзе ў яго двое з хлапчукоў, акружаўшых іх з усіх бакоў праціснуліся праз натоўп, і адзін з іх, падняўшы хвост асла, а другі — Расінантэ, засунулі пад гэтыя хвасты некалькі пучкоў дзікага дзёрну. Бедныя жывёлы, адчуўшы гэтыя дзіўныя шпоры, яшчэ мацней прыціснулі хвасты, чым яшчэ больш павялічылі боль. Потым, зрабіўшы тысячы скачкоў, яны скінулі на зямлю сваіх коннікаў. Зняважаны Дон-Кіхот, здагадаўшыся, у чым справа, паспяшыў зняць плюмаж з-пад хваста сваёй клячы, а Санчо — з-пад хваста свайго асла. Кабальеро, суправаджаўшыя Дон-Кіхота, хацелі былі пакараць хлапчукоў за іхнюю дзёрзкасць, але гэта было немажліва, бо яны схаваліся сярод тысячы другіх.

Пасля гэтага Дон-Кіхот і Санчо зноў селі вярхом і цяпер ужо бяспечна даехалі да дома, дзе жыў іхні праваднік. Гаспадар гэтага дома, багаты кабальеро дон Антоніё Марэно, любіў розныя прыстойныя і тонкія забавы.

Як толькі ён убачыў Дон-Кіхота ў сваім доме, ён пачаў выдумляць, якім чынам прымусіць яго выказаць свае недарэчнасці. У той дзень у доме Антоніё абедалі некаторыя з яго сяброў. Усе яны выказвалі павагу Дон-Кіхоту і абыходзіліся з ім, як з вандроўным рыцарам, у выніку чаго ён быў у надзвычайным здавальненні. А жарты Санчо былі такія дасціпныя, што ўсе, хто слухаў яго, былі нібы прыкаваныя да яго вуснаў.

У той-жа вечар Дон-Кіхота павялі гуляць у хатнім гарнітуры з чырвона-бурага сукна, ад якога ў гэты час года