Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/494

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маёмасць. Але Роке злітасцівіўся з іх і, абярнуўшыся да капітанаў, сказаў:

— Сен’ёры капітаны, будзьце настолькі ветлівымі пазычыць мне шэсцьдзесят чырвонцаў, а сен’ёра жонка старшыні — восемдзесят, каб здаволіць гэты атрад, суправаджаючы мяне, бо поп тым і жыве, што абедню спявае.

Капітаны вельмі красамоўна дзякавалі Роке за тое, што ён пакінуў ім іхнія грошы, а Роке папрасіў у сен’ёры прабачэння за крыўду, якую ён ёй зрабіў, прымушаны да гэтага дакладнымі абавязкамі сваёй не зусім сумленнай прафесіі.

Атрымаўшы ад іх грошы, Роке зараз-жа загадаў вызваліць падарожнікаў і пусціць іх на волю. Потым Роке напісаў ліст аднаму свайму сябру ў Барселоне, паведамляючы яго пра тое, што праз чатыры дні туды прыбудзе славуты Дон-Кіхот Ламанчскі, якога трэба прыняць як можна лепш. Гэты ліст даставіў па адрасу адзін з разбойнікаў, перад гэтым памяняўшы свой гарнітур на сялянскую вопратку.


РАЗДЗЕЛ XLIX
Пра тое, што здарылася з Дон-Кіхотам пры ўездзе ў Барселону, а таксама аб прыгодзе, зрабіўшай Дон-Кіхоту больш крыўды, як ўсе тыя, што здарыліся з ім да гэтага часу

Тры дні і тры ночы прабыў Дон-Кіхот у Роке, здзіўляючыся яго спосабу жыцця. Разбойнікі ўвесь час былі ў руху, пераходзячы з месца на месца. Сам Роке знаходзіўся асобна ад сваіх людзей у тайных сховах, бо шматлікія загады, выданыя віцэ-каралём Барселоны і пагражаючыя яго жыццю, трымалі яго ў трывозе. Нарэшце па непраезджых дарогах і тайных сцежках Роке, Дон-Кіхот і Санчо з шасцю разбойнікамі накіраваліся ў Барселону. Прыехаўшы сюды, Роке абняў Дон-Кіхота і развітаўся з ім.

Гэта было яшчэ да золку, а ў час усходу сонца коннікі ў багатых гарнітурах пад’ехалі да таго месца, дзе знахо-