Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/480

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дуе, што так здарылася, і будзе старацца даць яму другую, менш адказную і больш выгадную пасаду. Герцагіня загадала добра пачаставаць яго, бо, па ўсіх адзнаках, ён прыехаў моцна пабіты і яшчэ больш пакрыўджаны.


РАЗДЗЕЛ XLVI
Аб страшэннай і нідзе нябачанай бойцы, якая адбылася між Дон-Кіхотам Ламанчскім і лакеем Тасілосам у абарону дачкі дуэн’і Родрыгес

Нарэшце прышоў дзень, вызначаны для паядынку. Герцаг некалькі разоў даваў парады свайму лакею Тасілосу, як ён павінен перамагчы Дон-Кіхота, не параніўшы яго.

На пляц перад замкам, дзе павінен быў адбыцца славуты паядынак, прышло з усіх вакольных сёл многа народу, каб паглядзець на гэтае відовішча.

Першым паказаўся на полі бойкі цэрамоніймейстэр. Потым занялі сваё месца дуэн’і. Яны былі захутаны да самых вачэй і нават да грудзей густымі вуалямі. Калі Дон-Кіхот з’явіўся на месца паядынку, з другога боку пляца паказаўся вярхом на магутным кані вялікі лакей Тасілос з апушчаным забралам. Наблізіўшыся да месца, дзе сядзелі дуэн’і, ён спыніўся, разглядваючы тую, якая патрабавала яго сабе мужам.

Перад абодвума была пастаўлена ўмова: калі Дон-Кіхот пераможа, праціўнік яго павінен ажаніцца за дачкой дон’і Родрыгес; калі-ж ён будзе пераможаны, дык праціўнік вызваляецца ад свайго абяцання. Пачуўся трубны гук, і сэрцы гледачоў былі ўсхваляваны, у адных — жахам, у другіх — надзеяй на добры або дрэнны канец паядынку.

Даручыўшы сябе ад усёй душы сен’ёры Дульсінеі, Дон-Кіхот пачаў чакаць умоўленага знака для пачатку паядынку. Але ў нашага лакея былі зусім іншыя думкі. Калі ён глядзеў на сваю праціўніцу, яна здалася яму самай прыгожай жанчынай на свеце. Думаючы пра яе прыгожасць, ён не