Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/479

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рыць: „Гэтай вады я не нап’юся“, — бо здараецца — дзе думаюць знайсці капчонку, не знаходзяць і кручкоў для яе. З мяне хопіць цяпер. Нічога больш я не скажу, хаця-б і мог.

— Не злуйся, Санчо, не крыўдзься з таго, што ты можаш пачуць, бо гэтаму не было-б канца, — сказаў Дон-Кіхот. — Няхай кажуць, што хочуць. Прывязаць языкі злосных людзей, усё-адно, што зачыніць адкрытае поле варотамі.

Акружаныя хлапчукамі, даехалі яны да замка, дзе герцаг і герцагіня ў адной з галерэй ужо чакалі Дон-Кіхота і Санчо. Прыстроіўшы першым чынам у стайні Шэрага, Санчо падняўся да герцага і герцагіні, перад якімі стаў на калені, кажучы:

— Я, сен’ёры, накіраваўся губернатарстваваць на вашым востраве Баратарыя, куды я прыехаў голым, і голым застаўся. Я губернатарстваваў, растлумачваў розныя пытанні, вырашаў судовыя справы, увесь час паміраючы з голаду, бо гэтага хацеў доктар Педро Рэсіё. Праціўнік напаў на нас уначы і прывёў нас у вялікую замяшанасць. Жыхары вострава кажуць, што яны захавалі волю і перамаглі толькі дзякуючы харобрасці маёй рукі. За гэты час я ўзважыў цяжар, які нясе за сабою губернатарства, і, па майму разліку, знайшоў, што плечы мае не могуць яго вытрымаць. Ношка гэтая не для маёй спіны і стрэлы не для майго калчана. З гэтай прычыны ўчора раніцою я пакінуў востраў і накіраўваўся сюды разам з маім Шэрым. Па дарозе я зваліўся ў яму, і каб не пан мой Дон-Кіхот, я там застаўся-б да сканчэння свету. На працягу дзесяці дзён знаходжання на губернатарстве я прышоў толькі да разумення, што меднага граша не варта губернатарства не толькі вострава, а нават і цэлага свету. З гэтай упэўненасцю пераходжу я зноў на службу да майго сен’ёра Дон-Кіхота, бо ў яго я ем хлеб у трывозе, але затое наядаюся сытна, а гэта для мяне самае галоўнае.

Гэтым Санчо скончыў сваю даўгую прамову, пасля чаго герцаг абняў Санчо і заявіў, што ён да глыбіні душы шка-