Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/463

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго павесім, мы пойдзем супроць закону, бо выйдзе, што ён сказаў праўду, і па закону павінен быць вольна прапушчаны“. Вось я і пытаюся ў міласці вашай, сен’ёр губернатар, што рабіць з гэтым чалавекам суддзям, бо яны да гэтага часу ў сумненні?

Санчо папрасіў яшчэ раз паўтарыць, з чаго складаецца гэтая заблытаная справа, а потым і ў трэці раз. Нарэшце, раскусіўшы ўсю мудрасць, ён сказаў:

— Па-мойму, трэба тую частку чалавека, якой ён сапраўды кляўся, прапусціць цераз мост, а тую, якой ён схлусіў, павесіць.

— Але тады, сен’ёр губернатар, — сказаў чалавек, — давялося-б падзяліць таго чалавека на дзве часткі — на хлуслівую і праўдзівую. Калі яго падзяліць, ён безумоўна павінен памерці, такім чынам не будзе дасягнута тое, што патрабуецца законам.

— Слухайце, сен’ёр добры чалавек, — сказаў Санчо, — гэты прахожы мае аднолькавае права як памерці, так і жыць, бо прычыны асудзіць яго і апраўдаць зусім аднолькавыя. Няхай лепш вольна прапусцяць яго, бо рабіць дабро заўсёды больш пахвальна, як рабіць зло: я падпісаў-бы гэта сваім імем, каб умеў падпісвацца.

— Зусім правільна, — адказаў мажардом, — і мне здаецца, што ніхто не мог-бы прыдумаць лепшага рашэння, як тое, якое прыдумаў вялікі Панса. Няхай на гэтым і скончыцца суд сёнешняй раніцы, а я зраблю распараджэнне, каб сен’ёр губернатар пад’еў у поўнае свае здавальненне.

— Пра гэта я толькі і прашу, — сказаў Санчо, — няхай дадуць мне есці. А потым я разблытаю хоць тысячу самых мудрых спраў!

Мажардом стрымаў сваё слова, мяркуючы, што было-б плямаю на яго сумленні даць памерці з голаду такому мудраму губернатару, тым больш, што ён меў намер у гэтую-ж ноч скончыць з ім, сыграўшы апошні жарт, які яму было даручана сыграць з ім. У час абеда, прайшоўшага без нія-