Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/464

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кіх абмежаванняў доктара, прыехаў ганец з лістом ад Дон-Кіхота. Санчо загадаў сакратару прачытаць гэты ліст, і сакратар прачытаў наступнае:

Ліст Дон-Кіхота Ламанчскага да Санчо Панса, губернатара вострава Баратарыя.

„Я чакаў пачуць весткі пра твае памылкі і недарэчнасці, сябра Санчо, але да мяне дайшлі весткі пра твае мудрыя справы. Мне кажуць, што ты губернатарствуеш, нібыта ты чалавек, а будучы чалавекам, трымаешся, як жывёла — да таго вялікая пакорнасць, якую выказваеш ты. Я хацеў-бы, каб ты прыняў пад увагу, што часам трэба для падтрымання аўтарытэта займаемай пасады ісці супроць пакорнасці сэрца. Даю табе яшчэ некалькі парад: апранайся добра, бо і ўпрыгожаная палка не здаецца палкай. Не выдавай многа законаў, а калі выдаш некаторыя галоўныя, то старайся, каб яны былі добрыя і каб іх выконвалі.

Будзь бацькам для добрых спраў і вотчымам для дрэнных спраў. Не будзь заўсёды строгім або заўсёды ласкавым, а абяры сярэдзіну між гэтымі двума крайнасцямі — у гэтым вышэйшае праяўленне мудрасці.

Памятай пра ўсе мае парады, якія я даў табе перад ад’ездам на губернатарства.

Сен’ёра герцагіня паслала нарачнага з тваім паляўнічым гарнітурам і яшчэ адным падарункам жонцы тваёй, Тэрэсе Панса, і мы штохвіліны чакаем ад яе адказу. Я быў крыху нездаровы з прычыны нейкага кашачага драпання, атрыманага мною не для ўпрыгожання майго носа; але нічога дрэннага з гэтага не вышла, бо калі ёсць чараўнікі, якія праследуюць мяне, дык ёсць і такія, якія заступаюцца за мяне.

Паведамі пра ўсё, што з табой здарыцца, бо адлегласць недалёкая. Я хутка мяркую развітацца з гультайскім жыццём, бо я не нарадзіўся для яго. Мне выпала адна справа, якая, я думаю, пазбавіць мяне прыхільнасці герцага і гер-