Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/459

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вы ўзрадуецеся, таксама, — сказаў паж, — калі ўбачыце вузел, які ў мяне тут у ручным чамаданчыку: у ім вопратка самага тонкага сукна, якую губернатар толькі раз надзяваў на паляванне і пасылае сен’ёры Санчыцы.

— Няхай жыве ён тысячу год! — усклікнула Санчыка. — А калі патрэбна, дык нават дзве тысячы год.

Пасля гэтага Тэрэса вышла з хаты з лістамі і караламі. Сустрэўшы выпадкова папа і Сансона Караско, яна пачала скакаць, кажучы:

— А у нас маленькае губернатарства! Няхай пачне цяпер сварку якая-небудзь ідальго, я разаб’ю яе ўшчэнт!

— Што гэта, Тэрэса, за шалёныя выбрыкі? Якая гэта ў вас папера ў руках?

— Гэта зусім не шалёныя выбрыкі, а лісты герцагінь і губернатараў, а на шыі ў мяне — дарагія каралы, і я наогул губернатарша!

— Мы не разумеем вас, Тэрэса, і не ведаем, што вы хочаце сказаць.

— А вось паглядзіцеі — адказала Тэрэса і дала ім лісты.

Поп прачытаў іх уголас так, каб і Сансон Караско чуў. Сансон і поп паглядзелі адзін на аднаго, здзіўленыя тым, што прачыталі. Бакалаўр запытаў, хто прынёс ёй гэтыя лісты. Тэрэса адказала, што ўсё гэта прывёз герцагскі паж.

Поп зняў з яе шыі каралы і пачаў разглядаць іх. Пераканаўшыся, што гэта сапраўды дарагія каралы, ён сказаў:

— Клянуся расай, якая на мне, не ведаю, што сказаць і што думаць пра гэтыя лісты і падарункі!

— Праверым вагу, — сказаў Караско. — Паглядзім, хто прывёз гэтыя лісты. Можа ён растлумачыць што ўсё гэта азначае.

Яны пашлі ўслед за Тэрэсай і заспелі пажа за прасейваннем ячменю для свайго каня, а Санчыку — за гатаваннем абеда. Яны ветліва пакланіліся пажу, а Сансон папрасіў яго паведаміць яму весткі пра Дон-Кіхота і Санчо Панса і растлумачыць, што гэта за губернатарства ў Санчо на вос-